Паломніцтва братэрства цвярозасці "Пакроўскае" у Лаўрышава
З 30 красавіка па 1 траўня 2018 года братчыкі праваслаўнага братэрства цвярозасці "Пакроўскае", на чале з духоўнікам, клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, іерэем Міхаілам Перцам здзейснілі паломніцкую паездку ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр.
Невялікія нязручнасці шляху ўвянчаліся радасцю супольнай малітвы ў адным з самых старажытных духоўных цэнтраў Беларусі. Яго заснаванне датуецца другой паловай XIIIст.
Аддаленасць ад цывілізацыі тут ярка і багата праяўляецца кіпеннем жыцця, асабліва "аглушае" спеў птушак, які нібы натуральная, прыродная малітва дапаўняе хор браціі манастыра.
Вячэрняе богаслужэнне, Хрэсны ход у асяроддзі "камарыных слупоў", начлег на манастырскім падворку, Бажэственная літургія, акафіст прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму, - усё зліваецца ў нейкае адзінства, адчувальна насычанае малітвай і прысутнасцю Божай.
Калі слухаць сэрцам - тут кажа нават цішыня.
Запомнілася і наведванне Храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Лаўрышава. Царква пабудавана ў 1756 годзе (паводле іншых зьвестак у 1798) з дрэва ў выглядзе карабля, на месцы больш старажытнага каменнага храма.
Настаяцель, іерэй Алег Мініч, прадаставіў паломнікам магчымасць папрацаваць у першы травеньскі дзень на дабро Царквы, распавёў пра гісторыю, завёў на званіцу.
Перад ад'ездам паломнікі наведалі храм-купель і паабедалі ў трапезнай.
Нізкі паклон за гасціннасць і ветлівасць, айцам, братам, насельнікам, труднікам манастыра і ігумену, айцу Еўсевію за прыём і запрашэнне зноў наведаць святое месца.
Мікалай БАЙДА
Пастскрыптум: відавочны вынік паездкі - адна выратаваная птушыная душа:
Дарэчы: 6.05.2018 паломніцтва у Лаўрышава ад службы Пакроўскага сабора. Кантактныя нумары: +375 29 584 80 81; +375 29 184 80 31 (Ірына)