Дзень жанчын-міраносіц адсвяткавалі ў нядзельнай школе Пакроўскага сабора
22 красавіка 2018 года, ў Нядзелю святых жанчыны-міраносіц, пасля Бажэственай літургіі ў Свята-Вольгінскай царкве, духаўнік нядзельнай школы Пакроўскага сабора іерэй Аляксей Саўко запрасіў усіх у актавую залу на святочны канцэрт.
Праграму-віншаванне юныя вернікі падрыхтавалі сумесна з настаўнікамі.
Шчырыя і таленавітыя выступленні артыстаў сталі нагодай заслужаных апладысментаў і радасных усмешак гледачоў.
Традыцыйнае кветкавае віншаванне стала натуральным завяршэннем мерапрыемства.
Са Святам, дарагія нашы сёстры!
Мікалай БАЙДА