Ансамбль "Гармонія" выступіў з канцэртам у Пакроўскім саборы

15 красавіка 2018 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыўся канцэрт лаўрэата і ўдзельніка міжнародных фестываляў ансамбля народнай песні «Гармонія».

Пасля прывітальнага слова ад настаяцеля сабора протаіерэя Георгія Роя калектыў падарыў гледачам радасць народных і аўтарскіх песень на беларускай і рускай мовах. Многія з выкананых кампазіцый напісаны аўтарамі з Гродна.








