Паломніцтва-падарожжа па Гродзенскай і Брэсцкай епархіях
14 красавiка 2018 года у рамках супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі з гістарычным факультэтам ГрГУ адбылося паломніцтва-падарожжа па храмах і гісторыка-археалагічных, архітэктурных помніках Гродзенскай і Брэсцкай епархій.
Гродзенскую епархію прадставіў клірык св. Уладзімірскай царквы іерэй Васіль Татарчук. Падчас паездкі адбыліся прэзентацыі і кароткія лекторыі выкладчыкаў гістарычнага факультэта ГрГУ: дацэнтаў кафедры гісторыі Беларусі Піваварчыка Сяргея Аркадзьевіча і Горнага Аляксандра Сяргеевіча.
Iерэй Васіль ТАТАРЧУК