Свята Нараджэння Хрыстовага ў дамавой царкве Архіерэйскага Падвор'я
7 студзеня 2018 года Архіерэйскае Падвор'е адзначыла свята Нараджэння Хрыстовага. Святочнае набажэнства ўзначаліў іерэй Мікалай Гайдук.
Пасля набажэнства навучэнцы нядзельнай школы "Анёлкі" разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі павіншавалі парафіянаў з Калядамі. Віншавальнай імпрэзай адкрылі новую актавую залу на Архіерэйскім Падвор'і.
Свяшчэнству запомніліся выступы клірыкаў, якія таксама бралі ўдзел у святочнай пастаноўцы. Дзецям запомніліся іх хвіліны хвалявання перад выступамі, цудоўныя этнічныя танцы з Дзедам Марозам, а таксама падарункі. Бацькі былі ўражаны прафесійным выкананнем дзіцячым хорам калядных спеваў, а таксама цудоўнай каляднай ярмаркай.
Лагічным фіналам для ўсіх стала агульная святочная трапеза.
Альжбета Даўгаполік