Філолагі і студэнты ГрДУ Янкі Купалы памаліліся ў Пакроўскім саборы за спачын душ беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў культуры і калег
25 лістапада 2017 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна зладзілі паніхіду за спачын душ беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, дзеячаў культуры і літаратуразнаўцаў.
Падзею, якая адбылася ў межах Рэспубліканскіх Купалаўскіх чытанняў, узначаліў іерэй Павел Каспяровіч.
Напрыканцы айцец Павел падзякаваў студэнтам, выкладчыкам і прадстаўнікам кафедры беларускай літаратуры ГрДУ імя Янкі Купалы за сумесную малітву.
Ідэйным натхняльнікам "Купалаўскіх чытанняў" многія гады быў прафесар, доктар філалагічных навук Ігар Васільевіч Жук, які нядаўна заўчасна пайшоў з жыцця. У рамках форуму праходзяць секцыйныя пасяджэнні, удзельнікі гавораць аб актуальных праблемах выкладання творчасці Купалы і Коласа, а таксама пытаннях сучаснага мовазнаўства і літаратуразнаўства.
Мікалай БАЙДА