У царкве Архіерэйскага Падвор’я быў адслужаны малебен-падзяка аб духоўным і цялесным здароўі "Дзяцей вайны"
17 верасня 2017 года ў Свята-Мікольскай царкве Архіерэйскага Падвор’я пасля набажэнства быў адслужаны малебен-падзяка Ісусу Хрысту аб духоўным і цялесным здароўі "Дзяцей вайны".
Зараз яны разам з намі моляцца да Бога, благаюць, каб быў мірны свет, таксама аб нас, аб здароўі і дабрабыце сваіх родных. Літургію і малебен узначаліў іерэй Мікалай Гайдук, выконваючы абавязкі настаяцеля.
Пасля малебна адбыўся канцэрт, у якім бралі ўдзел дзеці нядзельнай школы “Анёлкі”, а таксама хор храма. У выкананні навучэнцаў нядзельнай школы прагучалі песнi ды вершы, пасля чаго царкоўны хор выканаў некалькі песнапенняў, адным з якіх было "Ойча наш" Кедрава.
Завершылася ўсё агульнай трапезай, якую арганізавалі парафіяне.
Альжбета Даўгаполік