У Пакроўскім саборы памаліліся за спачын загінуўшых ў ВАВ і за мір нашаму свету
9 траўня 2017 года, ў Дзень Перамогі, ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна пасля Бажественнай літургіі вернікі і духавенства на чале з настаяцелем протаіерэем Георгіем Роем супольнай малітвай падзякавалі Госпаду нашаму Іісусу Хрысту за Перамогу ў Вялікай Айчыннай Вайне, памаліліся за спачын загінуўшых і за мір нашага свету.
"...самае правільнае ў гэты дзень - малітва," - протаіерэй Георгій Рой.
Глядзіце навіны жыцця сабора на нашым канале:
www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно.
Мікалай БАЙДА