Святар прыняў удзел у інфармацыйнай гадзіне, прысвечанай 500-годдзю з выхаду ў свет Псалтыру друкара Францішка Скарыны
10 сакавiка 2017 года у Зельвенскай раеннай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная 500-годдзю з выхаду ў свет Псалтыру друкара Францішка Скарыны.
У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель прыхода храму Святой Жываначальнай Троіцы г.п. Зэльва, пратаіерэй Георгій Субаткоўскі, які расказаў прысутным гісторыю ўзнікнення царкоўна-славянскай мовы, звярнуў увагу на асаблівасці граматыкі, а так жа вызначыў сходства і адрознянні ад сучасных моў.
У якасці ўзору, святар прапанаваў Евангелле абкладзенная рукамі выдатнай беларускай паэткі Ларысы Антонаўны Генюш, і паведаў гісторыю яго узнікнення ў Зельвенскай царкве.
Пратаіерэй Георгій Субаткоўскі