Главная » Новости » 2017 » 02 » 11 » Дабравест у Каложы

Дабравест у Каложы

11 лютага 2017 года XVI Фестываль праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест» зачыніў свае дзверы да наступнага года. Былі абвешчаны лаўрэаты і уладальнікі дыпломаў у розных намінацыях.

Галоўная інтрыга фестывалю вырашылася на сцэне абласнога драмтэатра г.Гродна - уладальнікам Гран-пры стаў Акадэмічны хор Расійскай Акадміі Музыкі імя Гнесіных. На цырымонію закрыцця «Каложскага дабравесту» удзельнікі хора-пераможцы прыбылі са Свята-Барыса-Глебскага прыхода, у якім у храме Каложскай іконы Прасвятой Багародзіцы ў той жа дзень раніцай праслаўлялі сваімі спевамі Госпада падчас літургіі.

Новае спяванне ўразіла людзей, якія прыйшлі на службу ў Каложу. Можа крыху гучна для невялікага храма, але глыбока, прыгожа, пранікліва гучала малітва з кліраса.

Калажане прывіталі гасцей трапезай, за якой бліжэй пазнаёміліся з удзельнікамі хора. Студэнты Расійскай Акадэміі Музыкі, якія прыехалі ў Гродна, у большасці, спяваюць таксама ў царкоўных харах. Ёсць сярод іх нават рэгент хора Свята-Данілавага манастыра г.Масквы. За размовай адчувалася і хваляванне - праз некалькі гадзін агучаць вынікі фестывалю...

А зараз мы ужо можам са шчырым сэрцам павіншаваць каложскіх гасцей з перамогай і пажадаць ім многа добрых лет і Божай дапамогі на іх жыццёвым і творчым шляху!

Фестываль скончыўся, ён стаў значнай культурнай і духоўнай з'явай не толькі для горада Гродна. Людзі з розных краін прадставілі свае традыцыі і ўбачылі прыгажосць царкоўных песнапенняў. Гэта свята нясе добрую вестку ўсім. І не здарма фестываль называецца «Каложскім дабравестам», бо з сівых вякоў стаіць на беразе Нёмана храм, які сваім існаваннем вяшчае людзям аб Праваслаўнай веры.

Даведка:

Акадэмічны хор Расійскай Акадэміі Музыкі імя Гнесіных (у мінулым Дзяржаўны педагагічны інстытут імя Гнесіных) быў створаны ў 1948 годзе. Першым кіраўніком акадэмічнага хору быў выбітны музыка, Народны артыст РСФСР, хормайстар Вялікага тэатра, прафесар А.Б. Хазанаў.

У 2010 годзе Акадэмічны хор РАМ імя Гнесіных узначаліў ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі прафесар Дзмітры Аляксеевіч Анегін. Пад ягоным кіраўніцтвам калектыў у кароткія тэрміны падрыхтаваў некалькі цікавых праграм, і, акрамя рэгулярных справаздачных выступленняў у сценах Акадэміі, вядзе таксама актыўную канцэртную дзейнасць, выступаючы ў лепшых залах Масквы і прымаючы ўдзел у фестывалях і конкурсах.

З 2016 года Акадэмія аднесена да асабліва каштоўных аб'ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федзерацыі.

http://kalozha.by/be/homebe/9-kalozha/773-dabravest-u-kalozhy

Дабравест у Каложы
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut