Настаяцель сабора сустрэўся са студэнтамі-сацыёлагамі ГрДУ імя Янкі Купалы
20 снежня 2016 года ў Гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы адбылася сустрэча са студэнтамі-сацыёлагамі, навучэнцамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Настаяцель храма, протаіерэй Георгій Рой правеў экскурсію, пазнаеміў з гісторыяй і Святынямі кафедральнага сабора.
Пасля наведвання калакольні і прыходскай бібліатэкі а.Георгій запрасіў гасцей на бяседу з кавай і пачастункамі. Падчас размовы доктар гістарычных навук, дацент Ярмусік Эдмунд Станіслававіч і маладыя людзі атрымалі адказы святара на пытанні па рэлігійным, культурным і моўным становішчы грамадства, як сення, так і ў мінулым.
Як зазнычыў Эдмунд Станіслававіч: "Сустрэча адбылася у межах вывучэння спецкурса па канфесіанальнай гісторыі Беларусі."
Мікалай БАЙДА