У Клубе праваслаўнай размовы Пакроўскага сабора выступіў Генадзь Семянчук
6 лістапада 2016 года лектарам ў Клубе праваслаўнай размовы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна быў археолаг, кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук. Тэма сустрэчы - "Археалагiчныя адкрыццi як крынiца звестак па гiсторыi Беларускай Праваслаўнай Царквы".
Традыцыйна, госця ўдзельнікам клуба прадставіў настаяцель Пакроўскага сабора протаіерэй Георгій Рой.
Генадзь Мікалаевіч разважаў як пра матэрыальны, так і духоўны аспекты археалогіі - навукі, якая нам дапамагае лепей разумець сучаснае жыццё.
"Мы з вамі частка хрысціянскай сімволікі...археалогія нам патрэбна, каб ведаць саміх сябе, знаходзіць згубленае і атрымліваць ад гэтага радасць," - археолаг Генадзь Семянчук.
Мікалай БАЙДА