Выстава напрастольных Евангелляў з рызніцы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора
3 красавіка 2016 года ў межах Дня Праваслаўнай кнігі ў бібліятэцы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна адбылася выстава старадрукаваных напрастольных Евангелляў з рызніцы сабора. Вядучымі сустрэчы выступілі настаяцель кафедральнага сабора протаіярэй Георгій Рой, а таксама загадчык сектара прыхадскіх бібліятэк іярэй Уладзімір Барысевіч.
Плануецца, што у хуткім часе будзе створаны Музей Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора дзе будуць прадстаўлены не толькі старадрукаваныя Евангеллі, але і многае іншае з гісторыі нашага прыхода.
Мікалай БАЙДА