Главная » Новости » 2016 » 02 » 23 » ​Хроніка "Каложскага Благавесту". Вечар духоўнай паэзіі

​Хроніка "Каложскага Благавесту". Вечар духоўнай паэзіі

23 лютага у актавай зале Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна у межах фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” прайшла вечарына духоўнай паэзіі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ГрГУ імя Янкі Купалы: студэнты кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Вікторыя Смолка і Аліна Паўлоўская; аспірантка кафедры рускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Вольга Агапонава; дацэнт кафедры польскай філалогіі  філалагічнага факультэта  Анатоль Брусевіч.

Таксама вершы чыталі  іерэй Павел Каспяровіч, насельнік Свята-Успенскага (Жыровічскага) манастыра манах Іаан Бембель, сябра гарадзенскай філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Юрка Голуб, лаўрэат Дзяржаўнай  прэміі БССР імя Янкі Купалы (1984г.) Данута Бічэль–Загнетава, вядомы беларускі бард Андрэй Мельнікаў.

Iерэй Павел КАСПЯРОВIЧ

+ фота

Фота i  видэа: Мікалай БАЙДА

У Гародні адбылася вечарына беларускай духоўнай паэзіі

​Хроніка "Каложскага Благавесту". Вечар духоўнай паэзіі
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut