У Гарадзенскай епархіі – прагляд харавых калектываў
У Гарадзенскай епархіі пачаўся штогадовы прагляд харавых калектываў, якія дзейнічаюць пры прыходах праваслаўнай царквы. На працягу тыдня ўдзел у канцэртах прымуць больш за сто парафіяльных хораў.
Як зазначыў клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора пратаіерэй Андрэй Бандарэнка, харавы спеў аб’ядноўвае вернікаў і стварае магчымасці для духоўнага развіцця асобы, што вельмі важна ў сучасным свеце: – Немагчыма ўявіць сабе богаслужбу ў праваслаўнай царкве без спявання. Гэта ідзе ад першых хрысціянаў, пра гэта нават у Евангеллі сказана.
З 24 па 28 лютага 2016 года пераможцы конкурсу харавых спеваў Гарадзенскай епархіі прымуць удзел у міжнародным фестывалі “Каложскі дабравест”, які ўжо ў пятнаццаты раз адбудзецца ў Гародні. Удзел у ім ужо пацвердзілі творчыя калектывы з Беларусі, Польшчы, Расеі, Францыі, Украіны і іншых краін блізкага і далёкага замежжа.
http://www.racyja.com/kultura/u-garadzenskaj-eparkhii-praglyad-kharav/