Святар наведаў прэзентацію кнігі Андрэя Чарнякевіча «Нараджэнне беларускай Гародні»
29 снежня 2015 года cвятар прыхода царквы Сабора Усіх Беларускіх Святых іярэй Дзмітрый Ляўчук наведаў прэзентацію кнігі Андрэя Чарнякевіча “Нараджэнне беларускай Гародні”.
Падзея выклікала вялікую цікавасьць. У памяшканьні “Крамы Ц” не было дзе стаяць. Каля дзьвярэй на Вялікай Троіцкай мусілі чакаць тыя, хто ня трапіў у залю. Мінакі цікавіліся: што тут адбываецца?
«Нараджэньне беларускай Гародні» - так называецца новая кніга Андрэя Чарнякевіча, вядомага беларускага гісторыка і дацэнта дэпартамента гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Назва кнігі, безумоўна, інтрыгуючая і правакацыйная. Гаворка ў ёй ідзе пра паўстанне беларускай свядомасці як з’явы нацыянальнага маштабу, што стала неабходнай перадумовай для пераходу да мэтанакіраванай барацьбы за нацыянальнае існаванне.
Новая кніга трапна акрэслівае і паказвае тыя супярэчлівыя варункі эпохі, у якіх павінны былі прабіваць сабе дарогу першыя носьбіты беларускай самасвядомасці, якія звычайна паходзілі з хутароў і вёсак. Тут выдатна адлюстроўваецца атмасфера часу, у якой існавалі беларускія дзеячы, а таксама паказваецца жорсткая канкурэнцыя за розумы ў варунках ціску з боку прарасійскіх і прапольскіх колаў у грамадстве.
Иерей Дмитрий ЛЕВЧУК