Главная » Новости » 2015 » 11 » 29 » “Уладзімір Караткевіч прызямліўся ў Гародні” Дзе дакладней? - чытайце больш

“Уладзімір Караткевіч прызямліўся ў Гародні” Дзе дакладней? - чытайце больш

26 лістапада споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. 29 лістапада ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора (Гродна, вул. Акадэмічная, 2) адбылася мастацкая культурна-асветніцкая вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”.

У сустрэчы прынялі удзел:

  • настаяцель Свята-Пакроўскага сабора протаіярэй Георгій Рой
  • святар Свята-Пакроўскага сабора іярэй Павел Каспяровіч
  • прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч
  • дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Анатоль Брусевіч
  • насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра манах Іаан Бембель (Зніч)
  • бард Таццяна Салаўёва
  • рок-спявак Алесь Дзянісаў
  • літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч, часопіс «Дзеяслоў»

29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”
У прывітальным слове настаяцель Пакроўскага сабора протаіярэй Георгій Рой перадаў усім благаславенне ад архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, распавёў пра свой погляд на няпростыя адносіны Караткевіча з Уладаром сусвету і выказаў думку, што аб таямніцы сустрэчы таленавітага мастака з Богам дакладна ведаюць толькі Бог і Уладзімір Караткевіч.

29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”
Прафесар Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч выступіў з вельмі жывым і цікавым дакладам “Уладзімір Караткевіч на мяжы беларускіх вераванняў”. На думку Аляксея Міхайлавіча, “Хрыстос прызямліўся у Гародні” – гэта і ёсць мастацкі сплаў Біблейскай сітуацыі ў звычайных зямных умовах сярэднявечча, а вельмі адметнае менавіта для беларусаў “сумежжа” народных вераванняў, прыродный сілы адчування жыцця і хрысціянства заўсёды магутна трымала Караткевіча-мастака.

29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”
Насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра манах Іаан Бембель (Зніч) распачаў сваю прамову аб “Рэлігійным светапоглядзе Уладзіміра Караткевіча” вершам, якім віншаваў Уладзіміра Сямёнавіча з ягоным 50-годдзем і распавёў, што Караткевіч свае хрысціянскія погляды засведчыў уласным жыццёвым шляхам, калі, напрыклад, у жорсткія для вернікаў часы савецкай улады спяваў на клірасе і слова Бог пісаў з вялікай літары. (Шчыра дзякуем айцу Іаану Бембелю за літаратурныя падарункі для бібліятэкі Свята-Пакроўскага сабора.)

29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”
Каб разгледзець “Хрысціянскія матывы ў творчасці Караткевіча”, з яго вершамі і кнігамі проста трэба пазнаёміцца, - дацэнт Анатоль Брусевіч. Ідэя Вечнага Бога, Божага Слова, Любві, любві да радзімы, любві да чалавека – гэтыя асноўныя матывы гучаць, па словах Анатоля Аляксандравіча, не толькі ў апошніх зборніках мастака: “Быў. Ёсць.Буду.”, але нават і ў самых першых: “Матчына душа”, “У тую ноч” і інш.

29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”
Святар Свята-Пакроўскага сабора іярэй Павел Каспяровіч падчас даклада на тэму: "Другое Прышэсце ў рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”” вызначыў тыя спрэчныя моманты, якія існуюць у мастацкай рэчаіснасці гэтага твора, але разыходзяцца з евангельскім разуменнем Хрыста.

29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”29 лістапада ў актавай залі Сьвята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”
Далей літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч расказаў пра апублікаваны ў новым нумары «Дзеяслова» дзённік Уладзіміра Караткевіча. (Гэты нумар часопісу даступны для прагляду: чытайце тут.) Па ягоных словах, асноўнай рэлігіяй Караткевіча была Беларусь. Асаблівае натхненне і ўражанне засталося пасля выступленняў Таццяны Салаўёвай і Алеся Дзянісава, якія спявалі вершы Уладзіміра Сямёнавіча.

“Я хачу падзякаваць Богу за Беларусь, за мову і за Караткевіча” - настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г.Гродна протаіярэй Георгій Рой.

Мікалай БАЙДА

Прывітальнае слова настаяцеля Свята-Пакроўскага сабора г.Гродна протаіярэя Георгія Роя на вечарыне  “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства” 29.11.2015.

Ад імя архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія і ад сябе асабіста, шчыра вітаю гасцей і ўдзельнікаў вечарыны, прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры – Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Асабліва прыемна бачыць сёння тых, хто асабіста ведаў пісьменніка і хто знайшоў магчымасць быць у гэты вечар разам з намі і непасрэдна перадаць усім нам свае каштоўныя ўспаміны. У першую чаргу выказваю шчырую ўдзячнасць прафесару Аляксею Міхайлавічу Пяткевічу і айцу Іаанну Бембелю. З радасцю вітаю нашых сяброў Анатоля Брусевіча і Алеся Дзянісава, а таксама спадарыню Таццяну Салаўёву. 

Тэма, вызначаная для сённяшняй сустрэчы, гучыць так: “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”. Ці існуюць падставы для такога кшталту размовы? – Несумненна, так. Мабыць ніводзін іншы класік беларускай літаратуры не звяртаецца так часта да рэлігійнай тэматыкі, як гэта робіць У. Караткевіч.    Ці ні большасць яго твораў так ці інакш, у большай ці ў меншай ступені, закранаюць пытанні рэлігіі і хрысціянства. І адбываецца гэта ў савецкія атэістычныя часы! Караткевіч, як падаецца, не мог быць не крытычным да хрысціянства і па асабістых поглядах і перакананнях, і па духу таго часу, у які яму давялося жыць. Але гэта не прымітыўная аргументацыя савецкай атэістычнай прапаганды. Уладзімір Караткевіч знаходзіўся ў шчырым пошуку адказаў на тыя пытанні, якія завуцца вечнымі. І раз за разам ён сутыкаецца з хрысціянствам. Менавіта сутыкаецца. Ягоныя пытанні вострыя, падчас правакатыўныя, а ў асобных выпадках яго вобразы і разважанні з хрысціянскага пункту гледжання папросту блюзнерскія. І ў той жа час, несумненна і іншае: Уладзімір Караткевіч нягледзячы ні на што, чалавек рэлігійнага пошуку. Ён сапраўды шукае Бога, ён часта не пагаджаецца з Ім, але адчувае Ягоную прысутнасць у жыцці і гістарычным лёсе сваёй Радзімы, раз за разам звяртаецца да біблейскіх вобразаў і тэкстаў, адчувае глыбіню хрысціянскай думкі, любіць храмы, добра ведае простую народную веру і традыцыі.

Шлях кожнага чалавека да Бога – не просты. Тым больш складаным гэты шлях можа быць для чалавека геніяльнага, якім несумненна быў Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Нябесны Айцец ніколі не парушае свабоды чалавека. І калі чалавек адмаўляе Яму, Бог адступаецца, шануючы свабоду Свайго сына або дачкі. І наадварот, калі чалавек адкрывае Яму сваё сэрца, то Бог не ўзгадвае памылак і грахоў, даруе ўсё і ўзвышае чалавека да Сваёй бязмежнасці. Што мы можам ведаць пра адносіны Уладзіміра Караткевіча з Богам? Вера – таямніца душы. А тое, што выяўляецца для іншых, гэта толькі нязначныя водбліскі таго ўнутранага і таямнічага. Таму і мы ведаем з той таямніцы Уладзіміра Караткевіча вельмі мала. Але нешта ведаем і дакладна. Менавіта два факты: па-першае, тое, што ў яго былі свае адносіны з Богам, і па-другое, яны былі не простымі. Ці адбылася асабістая сустрэча пісьменніка з Уладаром Сусветаў? Адказ на гэтае пытанне ведаюць двое: Гасподзь і Уладзімір Караткевіч…  

Не наша мэта сёння высвятляць гэтыя адносіны ці складаць нейкі суд адносна іх. Мне здаецца, што шлях кожнага чалавека ў пошуках Бога і жыццёвага сэнсу можа быць вельмі павучальным і тым больш, калі гаворка ідзе пра чалавека з вялікім творчым дарам. Акрамя таго, без разумення рэлігійных пошукаў класіка, мы наўрад ці зможам правільна ўспрымаць яго творчасць. І відавочна, што менавіта гэты складнік творчасці Уладзіміра Караткевіча ці не найменш раскрыты даследчыкамі. І няхай сённяшняя сустрэча стане калі не першым, то яшчэ адным чарговым невялічкім крокам да больш дасканалага ўспрыняцця асобы і творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

29 лістапада ў актавай залі Свята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”
29 лістапада ў актавай залі Свята-Пакроўскага сабора адбылася вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut