В день Крещения Господня архиепископ Артемий совершил литургию в кафедральном соборе Гродно
19 января 2015 года, в день Крещения Господа и Спаса нашего Иисуса Христа (Святого Богоявление) Высокопреосвященнейший Артемий, архиепископ Гродненский и Волковысский, возглавил праздничную Божественную литургию в Свято-Покровском кафедральном соборе города Гродно. Владыке Артемию сослужили настоятель собора митрофорный протоиерей Александр Ноздрин, духовник Гродненской епархии протоиерей Андрей Бондаренко и духовенство собора. По заамвонной молитве Его Высокопреосвященство совершил Чин великого освящения воды.
Александр ШУРСКИЙ
19 студзеня 2015 года праваслаўныя хрысьціяне адзначылі адно з двунадзясятых сьвятаў – сьвята Хрышчэньня Гасподняга (або сьвята Богазьяўленьня). З гэтае нагоды ў Сьвята-Пакроўскім катэдральным саборы адбылося ўрачыстае служэньне Бажэственнае Літургіі, што ўзначаліў высокапраасьвяшчэнны Арцемі, архіяпіскап Гродзенскі й Ваўкавыскі ў саслужэньні настаяцеля сабора протаіярэя Аляксандра Наздрына, а таксама саборнага духавенства. Падчас сваіх казаньняў уладыка Арцемі зьвярнуў увагу на важнасьць для ўсіх пабожных хрысьціянаў тае вялікае падзеі, што мы адзначаем у гэты дзень. У казаньнях уладыка скіроўваў увагу менавіта на сутнасьць Богазьяўленьня для тагачаснага ізраільскага люду і для нас, хрысьціянаў найноўшага часу. У гэты дзень, паводле словаў уладыкі, варта ў чарговы раз пакаяцца ў сваіх грахох.
Пра гэту гранічную неабходнасьць нам нагадваюць несьмяротныя словы сьвятога Прарока, Прадцечы (Папярэдніка) й Хрысьціцеля Гасподняга Іаана: “Пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае” (Мф. ІІІ, 2). Апроч таго, уладыка падкрэсьліў, што ў дзень Прасьвяшчэньня хрысьціяніну варта злучыцца з Самім Богам у таінстве сьвятое Эўхарыстыі (сьвятога Прычашчэньня). Бо менавіта праз гэтае таінства адбудзецца сапраўднае Богазьяўленьне ў душы кожнага, хто са шчырым пакаяньнем у сэрцы падыдзе да Сьвятое Чашы, каб прычасьціцца Сьвятых Тайнаў. Чарговы раз наш архіпастыр даволі слушна нагадаў пра тое, што жыцьцё хрысьціяніна – гэта крыж. Богазьяўленьне адбудзецца і ў нашым жыцьці, калі будзем годна імкнуцца несьці свой жыцьцёвы крыж, а таксама тады, калі ў нашых душах адбудзецца перамена да жыцьця без граху.
Пасьля набажэнства на саборным цьвінтары адбыўся Водавысьвянчальны малебен. Нягледзячы на невялікі мароз, падчас малебну захоўваўся добразычлівы й малітоўны настрой. Па заканчэньні набажэнства парафіяне змаглі набраць сьвянцонае вады.
У сваіх казаньнях уладыка адзначыў, што ў нашым грамадзтве не заўсёды прысутнічае ўсьведамленьне таго, у чым сутнасьць Вадохрышча (іншая беларуская назва сёньняшняга сьвята). Усім вядома, што ў гэты дзень трэба прыйсьці ў храм па сьвянцоную вадзіцу, адпаведна, з гэтай мэтай адстаяць у чарзе. Хтосьці імкнецца да ўсяго яшчэ й выкупацца ў высьвенчанай палонцы. Некаторыя дзівакі (знаходзяцца й такія) прыгэтым сьцьвярджаюць, што, выкупаўшыся ў палонцы ў гэты дзень, такім чынам яны ачышчаюць сваю душу (а як жа пакаяньне, перамена жыцьця, у рэшце рэшт, Эўхарыстыя?). А гэта сьвята найперш за ўсё чарговы раз дапамагае нам усьвядоміць, дзеля якое вялікае мэты прыйшоў на зямлю Гасподзь, уцялесьніўшыся празь Дзеву Марыю. А калі будзе гэта разуменьне ва ўсіх нас, значыць, і Сьвятое Богазьяўленьне будзем сьвяткаваць належным чынам, і ў жыцьці сваім мы будзем імкнуцца да пакаяньня.
Дзьмiтрый ДАЎГАПОЛIК