Главная » Новости » 2014 » 02 » 19 » Зварот міністра культуры Рэспублiкi Беларусь Барыса Уладзіміравіча Святлова да ўдзельнiкаў и арганiзатараў фестывалю «Каложскі благавест»

Зварот міністра культуры Рэспублiкi Беларусь Барыса Уладзіміравіча Святлова да ўдзельнiкаў и арганiзатараў фестывалю «Каложскі благавест»

Иерей Антоний СЕМИЛЕТ: "О том, что не читалось за богослужением недели о блудном сыне"Паважаныя сябры!

Шчыра і сардэчна вітаю вас на ХІІІ Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест”.

Натхненне і назву фестывалю дала Каложская царква – перліна старажытнага дойлідства і адзін са славуцейшых помнікаў гісторыы і культуры Беларусі, а сам гэты творчы форум стаў неад’емнай часткай культурнага асяродззя Гродна і ў ім, паводле паэта, «беларусскай душы мытаў стаў працягам адвечнай песні».

Чарговы раз гэты старажытны і заўседы малады горад становіцца цэнтрам духоўнага праваслаўнага жыцця. 37 вакальна-харавых свецкіх і царкоўных калектываў з шасці краін свету сёлета сабраліся ў Гродна, как паказаць сваё майстэрства ў выкананні рэлігійных твораў, данесці да нябесаў хвалу жыццю і Стваральніку ўсяго жывога.

Праваслаўныя музычныя творы – гэта голас гісторыі нашага народу, рэха яго душы, якая памыляецца і пакутуе, спавядаецца і раскаеваецца, верыць, спадзяецца, любіць.

Жадаю, каб гэтая вечная музыка напаўняла душы і сэрцы слухачоў спагадай і цеплыней, пяшчотай, дабрыней і міласэрнасцю.

Усім удзельнікам і арганізатарам фестывалю, гледачам жадаю шчасця і здароўя, дабрабыту, міру і творчага натхнення.

Міністр  Барыс Святлоў

Зварот міністра культуры Рэспублiкi Беларусь Барыса Уладзіміравіча Святлова да ўдзельнiкаў и арганiзатараў  фестывалю «Каложскі благавест»
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut