Канцэрт хора «Бацькаўшчына» ў царкве свяціцеля Лукі
7 студзеня 2014г., у дзень Нараджэння Госпада i Спаса нашага Іісуса Хрыста ў царкве ў гонар свяціцеля Лукі пры Гродзенскай абласной клінічнай бальніце выступiў хор “Бацькаўшчына”. Падчас канцэрту гучалі беларускія калядкі, а таксама замежныя святочныя песнапенні, тэксты якіх перакладзены на беларускую мову («Jingle bells» і «Stille Nacht») . У канцы сустрэчы айцец Аляксандр падзякаваў i выступ, затым падараваў салодкія пачастункі артыстам і ўсёй пастве.