Прадстаўніца часопіса "Фама" у Беларусі сустрэлася з калажанамі
Таццяну Сівакову, прадстаўніцу праваслаўнага часопіса “Фама” ў Беларусі, прымалі 29 снежня калажане падчас традыцыйнага паслялітургійнага чаяпіцця. Сустрэча пачалася з прагляду прэзентацыйнага фільма пра часопіс. Спадарыня Сівакова ўжо 10 гадоў прадстаўляе ў Беларусі дырэкцыю і рэдакцыю “Фамы”. Яна распавяла пра часопіс, пра яго стваральніка – галоўнага рэдактара Уладзіміра Раманавіча Лягойду, пра гісторыю ўтварэння і дзейнасці прадстаўніцтва ў Беларусі.