Сустрэча бібліятэкараў з протаіерэем Аркадзіем Касьяненка
19 снежня 2012г. ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж ГГЦБС, Гродзенскай епархіяй і Гродзенскім дзяржаўным музеям гісторыі релігіі ў арганізацыі дзейнасці па адраджэнню духоўнасці ў грамадстве «Абуджэнне да духоўнагажыцця» адбылася сустрэча бібліятэкараў з протаіерэем Аркадзіем Касьяненка. Тэма размовы свяшчэнніка з супрацоўнікамі бібліятэк – «Імя святое-cэнс імені чалавека».
Пытанне аб тым, што азначае імя, напэўна, задаваў сабе любы чалавек. Бо кожнаму хочацца ведаць, якое значэнне таго слова, якім далі яго бацькі, у чым яго таямніца, бо чалавек звязаны з ім усё сваё жыццё. Адказы на гэтыя пытанні прагучалі ў выступленні святара. Не засталася без увагі і тэма «прарэкламаванага» канца свету.
Вольга ТАРАСАВА