Праграма ТРВК Гродна Плюс "Званы госць" да Дня беларускага пісьменства ў Пакроўскім саборы
4 верасня 2016 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства:
- 10.00 - Літургія на беларускай мове.
- 12.00 - Прэзентацыя беларускай палічкі ў бібліятэцы сабора.
- 18.00 Літаратурна - асветніцкая імпрэза: "Рэлігійныя матывы ў творчасці народных паэтаў Беларусі" (вул. Акадэмічная 2, актавая зала).
Удзельнікі:
- Прадмова. Протаіерэй Георгій Рой - настаяцель Свята - Пакроўскага сабора.
- "Рэлігійныя матывы ў творчасці Янкі Купалы". Анатоль Брусевіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры польскай філалогіі Гр ДУ імя Янкі Купалы.
- "Рэлігійныя матывы ў творчасці Якуба Коласа". Анатоль Трафімчык - кандыдат філалагічных навук, вучоны сакратар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы”, ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”.
- "Рэлігійныя матывы ў творчасці Пятруся Броўкі". Іерэй Павел Каспяровіч - клірык Свята- Пакроўскага сабора г. Гродна.
- "Рэлігійныя матывы ў творчасці Пімена Панчанкі". Вольга Агапонава - аспірант кафедры рускай і замежнай літаратуры ГрДУ імя Я Купалы.
- "Рэлігійныя матывы ў творчасці Максіма Танка". Альжбета Даўгаполік - студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
- "Рэлігійныя матывы ў творчасці Аркадзя Куляшова". Аліна Паўлоўская – студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Гр ДУ імя Янкі Купалы.
- "Рэлігійныя матывы ў творчасці Рыгора Барадуліна". Дзімітрый Даўгаполік - студэнт 4 курса філалагічнага факультэта Гр ДУ імя Янкі Купалы.
- "Рэлігійныя матывы ў творчасці Ніла Гілевіча". Тамара Нуждзіна - кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры літаратуры МГПУ імя І.П. Шамякіна
- Хор Свята - Пакроўскага сабора г. Гродна, бард Таццяна Салаўёва і спявак Алесь Дзянісаў.
-
Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.
Сардэчна запрашаем, уваход свабодны.
Кантакты: іерэй Павел Каспяровіч, +375(29) 789-08-35, e-mail: kasperovich_p@mail.ru