Телерадиокомпания "Гродно": Крещение 2017
19 студзеня праваслаўныя адзначаюць адно з галоўных хрысціянскіх святаў – Хрышчэнне Гасподняе. У гэты дзень вернікі ўспамінаюць хрышчэнне Хрыста ў рацэ Іардан, з якога пачалося яго служэнне чалавецтву. Свята таксама называюць Богаяўленнем, бо ў той момант Бог з'явіўся ў трох іпастасях - Айца, Сына і Святога Духу. Сёння ў храмах па ўсёй вобласці прайшлі святочныя набажэнствы. Дзясяткі тысяч жыхароў Прынёмання наведалі храмы, каб набраць асвячоную ваду, якая набыла ўнікальныя характарыстыкі.