Телерадиокомпания "Гродно": Коложские чтения проходят в Гродно
Сёмыя Каложскія чытанні праходзяць у Гродне. Навукова-адукацыйны форум абласнога маштабу гэтым разам сабраў каля 180-ці ўдзельнікаў: філолагаў, філосафаў, гісторыкаў, культуролагаў, школьнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама прадстаўнікоў духавенства. Удзел у адкрыцці канферэнцыі прыняў Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, Арцемій.