21 лютага 2017 года ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася прэзентація зборніка паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ».
У Міжнародны дзень роднай мовы клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора іерэй Павел Каспяровіч і іншыя паэты-ўдзельнікі прадставілі студэнтам выданне вершаў, якое з'явілася як вынік штогадовых літаратурных сустрэчаў аднаіменнага фестывалю праваслаўных песнапенняў.