Главная » Библиотека » Публикации » Адказ інфармацыйнага аддзелу на артыкул Л. Зорынай "Неизвестные сокровища наших храмов"

Адказ інфармацыйнага аддзелу на артыкул Л. Зорынай "Неизвестные сокровища наших храмов"

Адказ інфармацыйнага аддзелу Гродзенскай епархіі БПЦ на артыкул Л. Зорынай "Неизвестные сокровища наших храмов"На днях на гарадзенскім партале harodnia.com быў апублікаваны артыкул спадарыні Любові Зорынай пад назвай:  “Неизвестные сокровища наших храмов». Першы раз артыкул быў апублікаваны яшчэ год назад у выданні «Горад Святога Губерта» Выпуск 6. 2012. У гэтым атрыкуле аўтарка выказвае заклапочаннасць справай захвання беларускай гісторыка-культурнай спадчыны і выказвае шэраг прэтэнзій і прамых абвінавачанняў у адрас Гарадзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Інфармацыйны аддзел епархіі лічыць неабходным даць адпаведныя каментарыі і тлумачэні на артыкул спадарыні Зорынай. 

Гродзенская праваслаўная епархія не толькі падзяляе заклапочанасць грамадства аб захаванні рэлігійна-культурных помнікаў, але і робіць у гэтым накірунку канкрэтныя і дзейсныя крокі. Дзясяткі стражытных цэркваў нашай епархіі захоўваюцца не за кошт Міністэрства культуры, а дзякуючы руплівай працы звычайных святароў, за кошт ахвяраванняў звычайных прыхажанаў,  якія любяць і клапоцяцца пра свае храмы. Не трэба забываць і тое, што многія з тых храмаў, якія мы цяпер лічым гісторыка-культурнай спадчынай, святары і вернікі паднялі літаральна з руінаў.

Чым жа выкліканая заклапочанасць спадарыні Зорынай? У першай частцы свайго артыкула аўтарка ставіць сапраўды вельмі важныя пытанні па захаванні культурнай спадчыны нашага народа. І тут сапраўды ёсць пра што клапаціцца. Чаго толькі каштуе адзін балючы прыклад: стан Ніжняй царквы на гарадзенскім замчышчы, якую літаральна знішчаюць ліўневыя воды. Вялікі дзякуй супрацоўнікам музея, якія сваімі асабістымі намаганнямі спрабуюць захаваць гэтую бясцэнную каштоўнасць, але тут сапраўды патрэбна аб’яднаць усе магчымыя намаганні. Але ад сапраўдных праблем спадарыня Зорына пераходзіць у сферу, дзе праблема штучна ствараецца самой аўтаркай на глебе нічым неабгрунтаваных абвінавачванняў.

Спачатку спадарыня Зорына спасылаецца на артыкул А. Ярашэвіча ў “Краязнаўчай газеце” №30 за 2010, дзе гаворыцца пра страты беларускага іканапісу, але не ўдакладняе, дзе гэтыя страты адбыліся і па якіх прычынах. Ствараецца ўражанне, нібы менавіта святары Гарадзенскай епархіі вінаватыя ў гэтых стрататах. Па-першае, у сваім артыкуле спадар Ярашэвіч робіць агляд па ўсёй краіне. Па другое, ён кажа, што большасць страчаных гісторыка-культурных каштоўнасцяў знікла з-за выпадкаў крадзяжоў, з-за пажараў і іншых непрадбачанных выпадкаў. Па трэцяе, сярод пералічаных аўтаркай артыкула стратаў узгадваецца толькі адна страта з храмаў Гарадзенскай епархіі  – скрадзенная ікона Данііла Прарока са Скідзельскай царквы. 

Потым Любоў Зорына сцвярджае наступнае: “В православных церквях продолжает действовать инерция замены икон «неканонических» на «канонические». В XIX веке древние униатские иконы заменялись  российскими православными, но сейчас уже иконы конца XIX века считаются неканоническими, и их заменяют более свежими”. Па меншай меры такую заяву можна вызначыць як непрафісійную для чалвека які называе сябе мастацтвазнаўцай. Амаль што ў кожным вясковым храме на Гарадзеншчыне можна назіраць, як у царкве побач вісяць і т.зв. уніяцкія іконы, і т.зв. кананічныя іконы, і іконы, зробленыя рукамі простых вернікаў у савецкі час, і іконы сучаснай вытворчасці. І дзе гэта паважаная спадарыня-мастацтвазнаўца пачула ці прачытала, што іконы XIX стагоддзя цяпер у праваслаўных храмах лічаць некананічнымі?!  Тым не менш, спадарыня Зорына лічыць што можа дыктаваць праваслаўным вернікам, якія іконы павінны быць у царкве, а якіх там быць не павінна. Мастацтвазнаўцы не падабаюцца іконы новапакутнікаў на калонах кафедральнага сабора. Калі царкве, якая на землях Беларусі існуе ўжо больш тысячы гадоў, прыйшлось бы прыслухоўвацца да мяркавання кожнага мастацтвазнаўцы, то ад шматвекавой праваслаўнай традыцыі мала што застанецца. Здзіўляе і тое, што наш прынцыповы крытык узгадвае і ікону растрэлу царскай сям’і, якая нібыта таксама знаходзіцца на адной з калон сабора. Але ж сярод іконаў новапакутнікаў няма іконы з выявай царскай сям’і.

Наступнае сцвержджанне ўвогуле выходзіць за рамкі здаровай дыскуссіі. Спадарыня Зорына публічна (!) абвінавачвае Пакроўскі кафедральны сабор у крадзяжы іконаў: “Несколько лет тому назад из этой же церкви исчезло несколько десятков старых икон и картин на религиозные темы, среди них и полотна 200х300 см. … Мы должны понимать, что открытые границы с Россией и сформировавшийся там обширный рынок антиквариата будут провоцировать такие кражи в будущем”.

Некалькі гадоў таму сапраўды адбылася замена іконаў з іканастаста на новыя іконы. Але, калі спадарыня-мастацтвазнаўца так клапоціцца пра захаванне культурнай спадчыны, яна павінна была б ведаць, што значная колькасць іконаў іканастасу была напісаная на жалезных металічных пласцінах. Жалеза ж, як вядома, мае ўласцівасць іржавець. З-пад гэтых іконаў пачала прабівацца іржа, шкодзячы самі выявы святых. Шмат пашкоджанняў было і на іншых іконах. Таму і было прынята рашэнне замяніць абразы іканастаса на новыя. Са старых ікон частка была рэстаўраваная і цяпер знаходзіцца ў новых гарадзенскіх храмах, а большасць іконаў захоўваецца пры саборы, і, калі спадарыня Зорына захоча ў гэтым пераканацца, можа наведаць кафедральны сабор і ўбачыць усе тыя іконы. Дарэчы, працэс рэстаўрацыі старых саборных ікон працягваецца.

Яшчэ больш здзіўляе сцверджанне, што як быццам бы зніклі і вялікія іконы памерам 200Х300 см. Паважаная спадарыні Зорына, мабыць, не наведвала Сабор. Перш чым кагосьці вінаваціць, заўсёдц патрэбна упэўніцца ў абгрунтаванасці прэтэнзій. Большасць іконаў на сваіх месцах, і гэта падтвердзіць кожны, хто рэгулярна наведвае Сабор. Некалькі іконаў перададзена ў гарадзенскі Сабор усіх Беларускіх Святых і некалькі ікон знаходзіцца ў Сынкавіцкай Свята-Міхайлаўскай царкве. У любы час гэтыя іконы можа пабачыць кожны, хто наведае храмы. 

Звернем увагу і на наступную прапанову аўтаркі: “Провести инвентаризацию имущества со сверкой. Завести учётные карточки и паспорта на все объекты. Сделать это можно с привлечением студентов различных творческих специальностей, современная техника (фотоаппарат, компьютер, диски) позволит это сделать быстро”.

На гэты конт спадарыня Зорына можа не хвалявацца. Інвентарныя спісы заўсёды ёсць пры храмах. А па загадзе архіепіскапа Арцемія у 2010 годзе была праведзеная самая дэталёвая інвентарызацыя ўсёй маёмасці ўсіх праваслаўных цэркваў Гродзенскай епархіі. Абсалютна ўсе іконы і кнігі атфатаграфаваныя, унесеныя ў інвентарныя лісты пад адпаведнымі нумарамі. Ілюстраваныя інвентарныя кнігі захоўваюцца як у епархіі, так і ў прыходах. 

Напрыканцы, хацелася б паріць спадрыні Зорынай быць больш асцярожнай у сваіх высновах і абвінавачаннях, якію грунтуюцца толькі на нейкіх асабістых здагадках і дапушчэннях. Калі пытанні ўзнікаюць, заўсёды ёсць магчымасць беспасрэдна накіраваць іх да тых, каго яны тычацца. І перш, чым брацца за важную справу захвання культурна-гістарычнага наследдзя, патрэбна было б засвоіць элементарныя этычныя правілы публічнай дыскуссіі.

Адказ інфармацыйнага аддзелу Гродзенскай епархіі БПЦ на артыкул Л. Зорынай "Неизвестные сокровища наших храмов"
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut