30 сакавіка 2018 года, у пятніцу 6-й сядміцы Вялікага посту, па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, для настаўнікаў і вучняў нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора была здзейснена Літургія раней-асвячоных Дароў з каментарамі.
Літургію ўзначаліў духаўнік школы іерэй Аляксей Саўко. Да пачатку богаслуження прысутныя былі азнаёмленыя з гісторыяй фарміравання чыну літургіі раней-асвячоных Дароў. Падчас літургіі святар тлумачыў сэнс падзей, якія адбываюцца.