Главная » Новости » 2021 » 08 » 21 » Прыхаджане храма ў гонар святога благавернага князя Уладзiмiра наведалі экскурсію па фартах Гродзенскай крэпасці

Прыхаджане храма ў гонар святога благавернага князя Уладзiмiра наведалі экскурсію па фартах Гродзенскай крэпасці

19 жніўня 2021 года ў ваколіцах Гродна адбылася экскурсія прыхаджан храма ў гонар святога благавернага князя Уладзiмiра па фартах Гродзенскай крэпасці № 1, 2 і 3. Пра абарончыя збудаванні вернiкам распавёў гісторык і спецыяліст па Гродзенскай крэпасці Дзмітрый Люцік. 

Экскурсія атрымалася багатай на даты, імёны і падзеі. Праз аповед цікаўнага і неабыякавага даследчыка слухачы даведаліся пра задумы інжынераў і працэс пабудовы Гродзенскай крэпасці, пра гісторыю баявых спроб і памылак, пра памяць мужнага высакародства і ахвярнасці як вайскоўцаў, так і мірных жыхароў. Удзельнікі дамовіліся аб тым, што экскурсія мае атрымаць працяг і на іншых унікальных гарадзенскіх фартах. 

Перад памятным крыжом на форце №2 была ўзнесена малітва ў памяць усіх, хто загінуў у баях пад Гродна і па ўсім свеце. Пазней нехта са слухачоў прамовіць трапныя і кранальныя словы: «Мы вынеслі адтуль бясцэнны скарб памяці!».


святар Андрэй Яварэц

Прыхаджане храма ў гонар святога благавернага князя Уладзiмiра наведалі экскурсію па фартах Гродзенскай крэпасці
Прыхаджане храма ў гонар святога благавернага князя Уладзiмiра наведалі экскурсію па фартах Гродзенскай крэпасці
Прыхаджане храма ў гонар святога благавернага князя Уладзiмiра наведалі экскурсію па фартах Гродзенскай крэпасці
Прыхаджане храма ў гонар святога благавернага князя Уладзiмiра наведалі экскурсію па фартах Гродзенскай крэпасці
Прыхаджане храма ў гонар святога благавернага князя Уладзiмiра наведалі экскурсію па фартах Гродзенскай крэпасці
Прыхаджане храма ў гонар святога благавернага князя Уладзiмiра наведалі экскурсію па фартах Гродзенскай крэпасці
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut