14 студзеня 2020 года ў Свята-Пакроўскім сабор горада Гродна мінскія музыкі Алесь Чумакоў (гуслі) і Таццяна Ячная (спевы) заспявалі вядомыя еўрапейскія калядныя песні па-беларуску. Пераклады папулярных ва ўсім свеце каляд, такіх як "Ціхая ноч", "Звон звініць" (Jingle Bells) ды інш., і мілагучнасць сапраўдных гусляў стварылі непазбыўны святочны настрой.